«Отсутствует состав преступления...»
24 мая 2005 года памочнік дзяжурнага Мінскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце старшына міліцыі Абідзіентаў А.С. склаў пратакол,у якім абвінаваціў індывідуальнага прадпрымальніка Мычко М.М. у гандлі забароненай літаратурай у электрапоездзе № 6831 «Мінск — Баранавічы»: кнігамі Л.Р.Хабарда «Дыянетыка: сучасная навука душэўнага здароўя» — рэлігійнай арганізацыі «Царква саенталогіі», не зарэгістраванай у Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У «тлумачэннях парушальніка» ў гэтым пратаколе абвінавачаны напісаў: «Маю дазвол на гандаль кнігай «Дыянетыка». Ведаю, што кніга не забароненая.»
Справа была перададзеная ў суд.
Абараняючы законапаслухмянага індывідуальнага прадпрымальніка, адвакат параіў яму зрабіць запыты ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальную кніжную палату Беларусі.
На афіцыйных бланках за подпісамі афіцыйных асобаў прыйшлі наступныя адказы.
«На Ваш запрос дать заключение, к какому виду изданий по целевому назначению относится книга Л.Рона Хаббарда «Дианетика», сообщаем следующее:
В соответствии с положением СТБ 7.60–93 «Выданні. Асноўныя віды» (п.5) по целевому назначению книга «Дианетика» относится к научно-популярному изданию, где в доступной форме изложены исследования в области науки, предметом изучения которой является человеческое мышление. Книга рассчитана на широкий круг читателей».
«Уважаемый Николай Николаевич! По Вашему запросу сообщаем, что в Министерстве информации Республики Беларусь списков книг, запрещенных к реализации на территории Республики Беларусь, не имеется».
18 ліпеня 2005 года справа індывідуальнага прадпрымальніка Мычко М.М., які жыве ў Баранавічах, разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёна г.Мінска. Усе прадстаўленыя матэрыялы суддзёй Пратасавіцкай Н.В. былі прыняты да ўвагі.
«Изучив материалы дела, выслушав пояснения привлекаемого, судья приходит к выводу, что в действиях Мычко Н.Н. отсутствует состав административного правонарушения, предусмотренного ч.1 ст.148 КоАП Республики Беларусь (...). В соответствии с ч.1 ст. 148 КоАП Республики Беларусь запрещена торговля в городах с рук на улицах, площадях, во дворах, подъездах, скверах и в других неустановленных местах. Как усматривается из материалов дела, Мычко Н.Н. является индивидуальным предпринимателем и имеет лицензию на продажу печатной продукции, а также разрешение на торговлю в электропоездах».
Суд пастанавіў вярнуць рэчы і кнігі, якія забралі ў прадпрымальніка падчас затрымання.
Вера Татур.
|